У Нямеччыне праходзяць выбары ў бундэстаг

Яна з’яўляецца тварам блоку ХДС/ХСС і ідзе ўжо на трэці тэрмін. Яе супернік — былы міністр фінансаў ФРГ Пеер Штайнбрук, які ачольвае спіс Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны.



Відавочна, што ніводная з партыяў не зможа атрымаць абсалютнай большасці ў парламенце і ў самастойна сфармаваць кабінет міністраў. Прафесар Франкфурцкай школы фінансаў і кіравання Хорст Лёхель лічыць, што найбольш верагоднымі з’яўляюцца два кааліцыйныя варыянты: паўтарэнне кааліцыі ХДС/ХСС і “Свабоднай дэмакратычнай партыі”, якая цяпер стаіць пры ўладзе, або так званая “вялікая кааліцыя”, у якую ўвойдуць ХДС/ХСС і СДПГ, інфармуе РИА Новости.