У Нямеччыне ў аварыі загінулі пяцёра беларусаў
Пяць беларускіх грамадзянаў загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні на аўтастрадзе Берлін - Гановер. Яшчэ трое беларусаў з цяжкімі траўмамі патрапілі ў бальніцу.
Як паведамляе БелаПАН, мікрааўтобус "Фольксваген-Каравэла", у якім знаходзіліся беларусы, пратараніў грузавік, які не рухаўся, а стаяў на абочыне. Паводле адной з версій, кіроўца мікрааўтобуса заснуў за рулём.
Вядома, што мікрааўтобус належыць жыхару Гродна. Яго пасажыры, як мяркуецца, ехалі ў Нямеччыну, каб купіць аўтамабілі.