У Нямеччыне ўсё часцей пазбаўляюць бацькоўскіх правоў

У бальшыні нямецкіх земляў колькасць бацькоў, пазбаўленых правоў на дзяцей, узрасла летась на 10-12%.  Гэтак, у 2007 г. ў пяці нямецкіх землях органы апекі забралі 7800 дзяцей, а летась — ужо 8700. У параўнанні з 2003 г. колькасьць забраных дзяцей узрасла  на 50%, інфармуе yahoo.de. Пасля таго як грамадсзтва масава адгукнулася на выпадкі забойства і катавання дзяцей, службы аховы дзяцінства сталі больш асцярожнымі. Акрамя таго,  ў 2005 г. Закон дапамогі дзецям і падлеткам даў большыя правы органам апекі ў выпадках, калі дабро дзіцяці пад пагрозай. “Рэформа дала нечувана вялікую колькасць пазітыўных імпульсаў”, — сказаў Zueddeutsche Zeitung Томас Майзэн з Нямецкага Інстытута дапамогі моладзі.