У нямецкай частцы выявілі “дзедаўшчыну”
У нямецкім войску ў вайсковай частцы Мітэнвальд здзекваліся над малодшымі салдатамі. Нямецкі міністр абароны Карл-Тэадор цу Гутэнберг сам калісьці адбываў службу ў стралковым батальёне ў Мітэнвальдзе. Як паведамляюць нямецкія СМІ, спецыяльныя рытуалы пасвячэння рэкрутаў - гэта частка 30-гадовай традыцыі гэтай вайсковай адзінкі. Навабранцаў спачатку прымушаюць выпіць шмат алкаголю і з’есці спецыяльныя стравы, якія выклікаюць ваніты. Пасля чаго салдатаў змушаюць распранацца і выконваць гімнастычныя практыкаванні перад старэйшымі калегамі.
Нямецкі міністр абароны паабяцаў, што з гэтай справай дакладна разбяруцца і пакараюць вінаватых, адзначае onet.pl.
Нямецкі міністр абароны паабяцаў, што з гэтай справай дакладна разбяруцца і пакараюць вінаватых, адзначае onet.pl.