У нямецкай вёсцы пасяліўся блакітны бусел (фота)

Жыхары адной з вёсак на ўсходзе Германіі вельмі здзівіліся, калі заўважылі, што побач з імі пасяліўся блакітны бусел. Пер'е птушкі размаляванае ў розныя адценні, ад бледна-блакітнага да цёмна-сіняга. Мяркуецца, што бусел выпэцкаўся ў фарбе, ці яго выпэцкалі людзі. Птушка стала мясцовай славутасцю. Каб паглядзець на "цуд прыроды", у вёску прыязджаюць турысты.

Больш за ўсё прыезджых і вясковых трывожыць пытанне, ці зможа птушка знайсці сабе пару. Арнітолагі спяшаюцца засведчыць, што з асабістым жыццём у блакітнай птушкі ўсё будзе добра.







Фота: тэлеканал СТВ