У Нясвіжскім раёне ў доме згарэла маці і трое дзяцей (фота)
Трагедыя адбылася позна ўвечары 6 траўня ў вёсцы Амлынцы.
Калі прыехалі выратавальнікі, дах дома ўжо абрынуўся. Загінулі 30-гадовая жанчына і яе дзеці: дзяўчынкі 2006 і 2008 гадоў нараджэння, хлопчык 2010 года нараджэння. Бацька падчас пажару быў на працы.
Як адзначае БЕЛТА, прычына пажару пакуль невядомая, разглядаюцца розныя версіі, у тым ліку кароткае замыканне электраправодкі і падпал.



Фота — 112.by