У офісе БХК адбываецца ператрус
Як стала вядома Еўрарадыё, у офісе Беларускага Хельсінскага камітэта ў гэтыя хвіліны адбываецца ператрус. Як паведаміў Радыё Свабодзе старшыня БХК Алег Гулак, у офіс арганізацыі прыйшлі 4 супрацоўнікі КДБ і прад'явілі пастанову на ператрус, падпісаную пракурорам Мінска Мікалаем Куліком.
"У пастанове зазначаецца, што следства мае звесткі, што ў нас могуць быць матэрыялы, звязаныя з масавымі беспарадкамі ў Мінску 19 снежня… Мы іх упусцілі",-- паведаміў Гулак.
"У пастанове зазначаецца, што следства мае звесткі, што ў нас могуць быць матэрыялы, звязаныя з масавымі беспарадкамі ў Мінску 19 снежня… Мы іх упусцілі",-- паведаміў Гулак.