У офісе БСДГ у Гродне ператрус працягваецца
У Гродне сёння праходзіць хваля ператрусаў у офісах мясцовых філій дэмакратычных партый. Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё грамадскі дзеяч і журналіст
Уладзімір Хільмановіч, ператрусы ў офісах гарадской арганізацыі Партыі
БНФ і абласной арганізацыі АГП ужо прайшлі, цяпер працягваецца ператрус
у офісе абласной арганізацыі БСДГ. Адзначым, што ўсе офісы месцяцца ў
адным будынку.
Паводле слоў Хільмановіча, супрацоўнікаў КДБ цікавяць сістэмныя блокі камп'ютараў і носьбіты інфармацыі.
"Гэтыя партыі актыўна працавалі ў легальнай выбарчай кампаніі, за што цяпер пераследуюцца ўладамі", — кажа Ўладзімір Хільмановіч.