У офісе праваабарончага цэнтра "Вясна" прайшоў ператрус

У мінскі офіс праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваліся міліцыянты. Яны правялі там ператрус. 8 праваабаронцаў былі завезеныя ў Першамайскі РУЎС, дзе яны цяпер знаходзяцца. Сярод іх — Валянцін Стэфановіч і Ўладзімір Лабковіч. Алесь Бяляцкі пакуль застаўся ў офісе.