У Оршы адмянілі канцэрт "Ляпісаў"
27 траўня ў Оршы адмянілі канцэрт "Ляписа Трубецкого", які меўся адбыцца на гарадскім стадыёне. 400 чалавек, якія набылі квіткі, у апошні момант даведаліся, што імпрэза адмененая, паведамляе Радыё "Свабода". У аддзеле культуры кажуць, што зрыў канцэрту адбыўся з віны арганізатараў — нядаўна зарэгістраванай у Оршы фірмы "Шоў-канцэрт": было мала афішаў і рэкламы, таму прадаць удалося толькі траціну квіткоў.