У Оршы кожны шосты маладзён — хранічна хворы

У Оршы толькі 36% падлеткаў 15-18 год належаць да першай групы здароўя (рэдка хварэюць, не маюць хранічных захвораванняў і адхіленняў у эканамічным і псіхічным развіцці).
Да другой групы (розныя адхіленні ў стане здароўя) належаць 47% аршанскай моладзі.
І да трэцяй — хранічныя хваробы і неабходнасць дыспансернага кантролю —17% моладзі.

Усяго летась у дыспансэрызацыі мелі патрэбу 37% падлеткаў. Першае месца займаюць хваробы дыхальнай сістэмы, другое — зрок, трэцяе — псіхічныя адхіленні і дэфекты стрававання.
Застаецца праблемай слабыя веды пра сэксуальнае здароўе: ажно 423 падлеткі хварэюць венерычна. 

Сярод падлеткаў расце колькасць інфекцыйных захворванняў, атручванняў алкаголем, захворванняў крыві і эндакрыннай сістэмы, часцей сустракаецца цукровы дыябет, псіхічныя і нервовыя парушэнні.

РэгіёнBY