У Оршы пагражалі падарваць цягнік
574 пасажыры цягніка "Калінінград—Масква" былі эвакуяваныя ўначы 6 студзеня ў Оршы (Віцебская вобласць) з-за пагрозы выбуху. Як паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе МНС Беларусі, усе пасажыры былі выведзеныя з цягніка ў памяшканне гарадскога вакзала, тэрыторыя вакол саставу была ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі і выратаваьлнікамі. Яны абследавалі цягнік на наяўнасць выбуховага прыстасавання, аднак нічога не выявілі.
Затрымка руху склала 2 гадзіны 11 хвілінаў, пасля чаго пасажыры вярнуліся ў вагоны і выехалі ў Маскву.
Фота: nemiga.info
Затрымка руху склала 2 гадзіны 11 хвілінаў, пасля чаго пасажыры вярнуліся ў вагоны і выехалі ў Маскву.
Фота: nemiga.info