У Оршы расце колькасць падлеткавых цяжарнасцяў
Летась на Аршаншчыне зарэгістраваныя 29 цяжарных падлеткаў, вынік - 17 родаў і 12 абортаў. Зарэгістраваныя 423 выпадкі венерычных і запаленча-полавых захворванняў падлеткаў.
Апытанні аршанскіх школьнікаў паказваюць, што цяпер моладзь вельмі рана ўступае ў полавыя зносіны, але пры гэтым хлопчыкі не ўмеюць карыстацца кантрацэптывамі, а дзяўчынкі не ведаюць нават прыкметаў цяжарнасці. З імі пра гэта практычна нідзе не гавораць – ні дома, ні ў школе.
У Аршанскім судзе апошнім часам разгледзелі дзве справы аб сувязі з няпоўнагадовымі дзяўчынкамі. Першая – згвалтаванне 22-гадовым мужчынам 15-гадовай школьніцы. Другая – сужыццё 24-гадовага мужчыны з няпоўнагадовай, якая ў выніку зацяжарыла.
РэгіёныBy