У Пакістане больш 1500 ахвяраў паводкі

У Пакістане колькасць ахвяраў паводкі перавысіла паўтары тысячы. Стыхійнае бедства закранула жыцці трох мільёнаў чалавек, перадае Радыё Свабода.

Пад вадой апынуліся дзясяткі тысячаў дамоў, мільёны гектараў пасеваў, разбураныя больш за сто мастоў. Спачатку паводкі ахапілі паўночны захад краіны, цяпер рэкі, якія выйшлі з берагоў, затапляюць паўднёвыя правінцыі. Гэта самая моцная паводка ў Пакістане за апошнія 80 гадоў.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў сабраць для дапамогі пацярпелым 10 мільёнаў долараў.