У Палаце прадстаўнікоў запатрабавалі пакараць чыноўнікаў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі сёння слухалі апраўданні ўрада ў справе адраснай сацыяльнай дапамогі, гадавы запас якой нечакана скончыўся ўжо ў сакавіку. Кіраўнік камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і
прыватызацыі Мікалай Чурсін заявіў пра адсутнасць чаканага эканамічнага
эфекту ад адмены льготаў.
Выступаючы сёння перад дэпутатамі, ён звярнуўся да віцэ-прэм'ера Андрэя Кабякова і назваў аргументацыю Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аб эканамічным эфекце ад упарадкавання льгот правальнай.
"Мы чакалі 162 мільярда рублёў эканоміі, у выніку мы атрымалі дадатковыя выдаткі на гэтыя мэты ў 3,5 раза болей, чыгунка панесла страты", - цытуе словы Чурсіна "Інтэрфакс". Кіраўнік камісіі заклікаў пакараць чыноўнікаў, якія распрацоўвалі законапраект.
Андрэй Кабякоў заўважыў, што закон аб ільготах прымаўся парламентам і адказнасць дэпутаты за няго таксама нясуць. Таксама віцэ-прэм'ер адзначыў, што пасля прыняцця закону ўрад сутыкнуўся з дадатковымі складанасцямі, і "сітуацыя патрабуе аналізу".
Як ужо паведамляла Еўрарадыё, на выплаты адраснай сацыяльнай дапамогі спатрэбіцца амаль на 40 мільярдаў рублёў больш, чым было першапачаткова закладзена ў бюджэт краіны.