У Палескім дзяржаўным універсітэце будзе навучацца 10 тысяч чалавек

Каб забяспечыць спрыяльныя ўмовы навучання для студэнтаў, ужо зараз будуюцца аб’екты інфраструктуры. Напрыклад, сёлета пачне эксплуатавацца новы вучэбны корпус на 1200 месцаў. Акрамя таго, будуць уведзены у строй дзве “студэнцкія вёскі” з інтэрнатамі, бібліятэкамі, цэнтрамі адпачынку і побыту.