У Палескім універсітэце знайшлі патэнцыйных карупцыянераў

У Палескім дзяржаўным універсітэце (ПДУ), што ў Пінску, працавалі патэнцыйныя карупцыянеры. У выніку пракурорскай праверкі высветлілася, што асобы, якія займаюць службовыя пасады ў ПДУ (прарэктары, дэканы ды іншыя) не падпісалі адмысловую паперу, у якой абяцаюць не рабіць крымінальных учынкаў на рабочым месцы. А гэта парушэнне Закона Беларусі “Аб барацьбе з карупцыяй”. Такіх асобаў пракуроры налічылі больш за 40.

Праваахоўнікі выправілі парушэнне. “Цудадзейны” дакумент падпісалі нават простыя выкладчыкі, а загадчык аддзела кадраў атрымаў вымову.