У панядзелак ў Беларусі чакаецца першы снег
У пачатку наступнага тыдня iстотна пахаладае i чакаецца першая рэпетыцыя зiмы, калi праз тэрыторыю краiны пачне рухацца халоднае i вiльготнае арктычнае паветра. Так, паводле прагнозу сіноптыкаў, у панядзелак будзе мокры снег, на дарогах месцамi галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, удзень 0—5 цяпла. У аўторак месцамi, а ў сераду паўсюдна мокры снег.
На дарогах сур’ёзная галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да 6 марозу, удзень мiнус 3 — плюс 3, паведамляе “Звязда”.
А вось у бліжэйшыя выхадныя паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы. У суботу ўначы ў асобных раёнах туман.
Тэмпература паветра ўначы ад 2 марозу да 4 цяпла, удзень — плюс 2—8 градусаў, па захадзе да 10 цяпла. У нядзелю зноў чакаюцца дажджы, удзень па поўначы краiны — мокры снег, месцамi ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы 1—7, удзень 3—9 цяпла.