У панядзелак зноў да +39, але магчымыя дажджы
Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў панядзелак у Беларусі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, калі ўначы тэмпература паветра складзе 19-25 градусаў, дык удзень — ад 33 да 39.