У папраўчай калоніі ў Барысаве малатком забілі зняволенага
У папраўчай калоніі № 14 у Барысаве забілі 32-гадовага зняволенага, асуджанага за рабунак да 4,5 гадоў пазбаўлення волі. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", на тэрыторыі прамысловай зоны калоніі адбылася спрэчка паміж двума мужчынамі. У выніку, адзін з іх, 1984 года нараджэння, асуджаны за згвалтаванне, нанёс іншаму некалькі ўдараў малатком. Ад атрыманых траўмаў зняволены памёр на месцы. Пракуратура распачала крымінальную справу.