У парламент прыйшоў чалавек у масцы Ку-Клукс-Клана
У будынак парламента Аўстраліі адмовіліся пусціць трох мужчын у галаўных уборах, якія хавалі твары. Адзін з іх быў у балахоне Ку-Клукс-Клана.
Два іншыя былі апранутыя ў матацыклетны шлем і ісламскі нікаб — найбольш закрытую разнавіднасць мусульманскай вопраткі, якая пакідае толькі вузкія прарэзы для вачэй.
Ахоўнік парламента не пусціў іх, заявіўшы, што балахоны Ку-Клукс-Клана і матацыклетныя шлемы ў парламенце забароненыя, перадае ВВС. Наведвальнікі, як можна зразумець, патрабавалі забароны нікабаў па ўсёй Аўстраліі.
Раней мясцовы парламент прыняў пастанову, каб наведвальнікі ў вопратцы, якая хавае твар, сядзелі ў спецыяльна для іх вылучанай частцы ложы для гледачоў.
Гэтае рашэнне пазней адмянілі, але яно абвастрыла дыскусію ў краіне пра дапушчальнасць хіджабаў і дыскрымінацыю мусульманак.
Фота — antipop.ua