У Партугаліі абвешчаны ўсеагульны страйк

Грамадскі транспарт — метро, аўтобусы, чыгункі — збольшага прыпыніў сваю працу. Гэта прывяло да затораў на дарогах, бо партугальцы змушаны карыстацца асабістым аўтатранспартам.



Гэта чацвёрты ўсеагульны страйк у краіне за два гады, інфармуе ВВС. Прафсаюзы асабліва незадаволеныя шэрагам новых мераў строгай эканоміі, абвешчаных у мінулым месяцы, сярод якіх — скарачэнне 30 тысяч працоўных месцаў у дзяржсектары.



На фоне моцнага эканамічнага спаду ўзровень беспрацоўя ў Партугаліі дасягае рэкорднага ўзроўню — 18%.



Фота — AFP