У Партугаліі сёння праходзяць прэзідэнцкія выбары

Выбарчыя ўчасткі ў гэтай краіне будуць працаваць да 19.00 паводле мясцовага часу, за вынікам Азорскіх выспаў, дзе галасаванне пачынаецца і завяршаецца на гадзіну пазней, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармагенцтвы. Партугальцам трэба зрабіць выбар паміж шасцю кандыдатамі. Найбольш верагодным пераможцам ужо ў першым туры можа стаць цяперашні гаспадар Віфлеемскага палаца 71-гадовы Анібал Каваку Сільва. Апытанні даюць яму ад 54 да 61 адсотка галасоў. 

Калі ніводнаму з кандыдатаў не атрымаецца набраць звыш паловы галасоў, 13 лютага адбудзецца другі тур. У гэтым выпадку адзінаму кандыдату правых партыяў давядзецца пазмагацца з адзіным кандыдатам ад левых сілаў, якія разрозненыя і прадстаўленыя некалькімі палітыкамі. Згодна з апытаннямі, найбольш папулярным з іх лічыцца 74-гадовы нефармальны лідар лівага крыла кіруючай Сацыялістычнай партыі, паэт Мануэль Алегрэ.