У Парыжы адсвяткавалі беларускія Каляды

Святкаванне беларускіх Калядаў прайшло 16 студзеня. У часе імпрэзы прысутным прадставілі нацыянальныя традыцыі Беларусі, адбылася дэгустацыя куцці ды іншых беларускіх страваў.

На вечарыне гучалі беларускія народныя і сучасныя песні ў выкананні беларускіх артыстаў, якія жывуць у Парыжы, у тым ліку з рэпертуару ансамбля “Песняры”, вядомых беларускіх кампазітараў.

Амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка выказаў падзяку ўсім гасцям сустрэчы за іх дзейнасць, скіраваную на захаванне беларускіх традыцый.

На імпрэзе прысутнічала каля 60 прадстаўнікоў беларускай дыяспары і парыжан. Удзельнікі вечарыны адзначылі зацікаўленасць у правядзенні беларускіх Калядаў штогод, перадае БЕЛТА.