У Паставах сёння гарэў льнозавод (фота)
Лакалізаваць пажар удалося за дзве гадзіны. Пацярпелых няма.
Пажар узнік на тэрыторыі Пастаўскага ільнозавода 19 лістапада каля 12-й гадзіны. На рэканструяваным сёлета складзе загарэлася кароткае льновалакно, якога там захоўвалася да 35 тон.
На тушэнне пажару прыцягвалася 8 адзінак тэхнікі МНС, 24 выратавальнікі. Ім дапамагалі работнікі прадпрыемства. Праз дзве гадзіны пажар лакалізавалі, рабіліся захады па яго ліквідацыі.
Як паведамляе прэс-служба МНС, мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў пажарнай бяспекі падчас правядзення агнявых работ. Пацярпелых няма.




Фота — МНС