У Паставах "Звiняць цымбалы і гармонiк"
Больш за палову тысячы гасцей збярэ міжнародны фэст "Звiняць цымбалы і гармонiк", які адкрываецца сёння ў Паставах і працягнецца да 10 чэрвеня.
На форуме выступяць народныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Пра гэта паведаміла начальнік аддзела культуры Пастаўскага райвыканкама Наталля Булавінцава.
Па яе словах, праграма фэсту насычаная разнастайнымі культурнымі мерапрыемствамі, паколькі сёлета форум адзначае 15-годдзе з пачатку правядзення і 10-годдзе з часу прысваення яму статусу "міжнароднага".
Сёння ў Паставах адбудзецца прэзентацыя ўсіх калектываў-удзельнікаў, закладка каменя на месцы помніка народным музыкам, які будзе ўсталяваны ў 2009 годзе да 600-га дня заснавання Пастаў.
Увечары гасцей і гараджан чакае карнавальнае шоў з удзелам моладзі горада, творчыя выступы і конкурсы.
Сярод святочных падзей форума наступных дзён — праца Горада майстроў, традыцыйны конкурс творчых калектываў "Хто каго", канцэрт класічнай музыкі ў палацы Тызенгаўза, канцэрт духоўнай музыкі, выступ ансамбля "Песняры", гала-канцэрт удзельнікаў фэсту і шэраг іншых мерапрыемстваў.
БЕЛТА