У Пецярбургу праходзіць антыфашыстоўскі марш

У Пецярбургу ў нядзелю праходзіць антыфашыстоўскі марш. Ён праводзіцца з нагоды чарговых угодкаў забойства навукоўца-этнографа і праваабаронцы Мікалая Гірэнкі. У акцыі ўдзельнічаюць каля 600 чалавек. Яна праходзіць пад лозунгам “За Расію без расізму”. Марш завершыцца на плошчы Сахарава, дзе адбудзецца мітынг.

РИА “Новости”