У Пецярбургу разбіўся беларускі гастарбайтар
У Выбаргскім раёне Пецярбурга загінуў чорнарабочы з Беларусі. Трагедыя адбылася на будаўнічай пляцоўцы жылога дома. Як паведамляе сайт konkretno.ru, 22-гадовы гастарбайтар з Беларусі зваліўся з 6-га паверху і ад атрыманых раненняў сканаў на месцы. Жыхар Магілёўшчыны Андрэй Марозаў у Пецярбургу пражываў без рэгістрацыі.
Акалічнасці здарэння высвятляюцца.
Акалічнасці здарэння высвятляюцца.