У Першамайскім раёне Мінску нестае прыбіральшчыкаў тэрыторый

Унітарнае прадпрыемства "Рэмаўтадор Першамайскага раёна" адчувае дэфіцыт прыбіральшчыкаў тэрыторый. У штаце прадпрыемства іх 60 чалавек, а неабходна ў тры разы больш. Прыбіральшчыкам тэрыторый даводзіцца выконваць вялікі аб'ём працы. Прадпрыемства абслугоўвае 106 вуліц агульнай працягласцю 93 кіламетры і плошчай 1 мільён 61 тысяча квадратных метраў, а таксама 80 кіламетраў тратуараў плошчай 300 тысяч квадратных метраў.

"Мінск-навіны"