У першамайскія святы ад пажараў загінулі 14 чалавек

14 чалавек загінулі за тры святочныя дні ў выніку пажараў. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў начальнік прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі. Асноўная прычына пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём п'яных людзей пры паленні, адзначаюць выратавальнікі.

Дарэчы, з 1 па 3 траўня зафіксаваны 401 пажар у прыродных экасістэмах. Агульная плошча гарэння — 177 гектараў. Прычына гэтых загаранняў — на 90 адсоткаў дзейнасць чалавека.