У першым матчы Кубка Інтэртота "Шахцёр" атрымаў "валявую" перамогу
"Валявую" перамогу атрымаў у першым матчы першага раўнда Кубка Інтэртота салігорскі "Шахцёр". У Кракаве каманда Юрыя Вяргейчыка перамагла мясцовую "Краковію" з лікам
2:1. На 26-й хвіліне лік адкрыў паўабаронца гаспадароў Павел Новак. На
69-й хвіліне паўабаронца "Шахцёра" Андрэй Лявончык зраўняў лік, а на
73-й Аляксандр Бычанок забіў пераможны гол.
Адзначым, што з 30-й хвіліны палякі гулялі ў меншасці - быў выдалены нападаючы Каміл Віткоўскі (ён да таго часу паспеў атрымаць дзве жоўтых карткі).
Матч у адказ пройдзе 29 чэрвеня ў Салігорску. Пераможца пары ў другім раўндзе згуляе з аўстрыйскім "Штурмам".
БелаПАН