У Петрыкаўскім раёне згарэла вясковая школа
Школа згарэла ў вёсцы Бабунічы Петрыкаўскага раёна. Пажар быў заўважаны каля трох гадзінаў ночы. На месца прыехалі шэсць аўтацыстэрнаў ратавальнікаў. Агнём былі знішчаныя дах будынка і сцяна спортзала. Прычыны пажару пакуль невядомыя.
Як адзначае БелаПАН, вучні старэйшых класаў будуць часова вучыцца ў суседняй школе, малодшых — у мясцовым дзіцячым садку.
Як адзначае БелаПАН, вучні старэйшых класаў будуць часова вучыцца ў суседняй школе, малодшых — у мясцовым дзіцячым садку.