У Пінск прыбылі адразу 50 маладых лекараў
З усёй краіны больш за 50 маладых спецыялістаў прыехалі ў Пінск праходзіць інтэрнатуру. У горада, які пакутуе ад нястачы лекараў вузкай спецыялізацыі, з’явіўся шанец вырашыць праблему. За перыяд адноснай стабільнасці ў Пінску правялі реканструкцыю і пераабсталяванне гарадскіх лякарняў і паліклінік. Амаль вырашылі жыллёвую праблему для лекараў — будуецца 50-кватэрны дом за льготныя крэдыты. Так што ў мясцовых уладаў ёсць два гады (тэрмін па размеркаванні), каб заахвоціць застацца ў Пінску неабходных спецыялістаў.