У пінскай радзільні з'явілася першае дзіця
У пінскай радзільні, адкрытай тыдзень таму пасля капітальнага рамонту, нарадзілася першае дзіця. Ранкам 2 снежня з'явілася на свет дзяўчынка вагою 3840 г. Шчаслівыя бацькі пакуль не прыдумалі імя немаўлятку. Усяго за 2008 г. у Пінску нарадзілася 1500 дзетак.