У пінскіх аптэках прадаюць экспрэс-тэсты на наркотыкі (фота)
У камерцыйных аптэках Пінска пачалі прадавацца экспрэс-тэсты, з дапамогай якіх можна хутка выявіць, ці ўжываў чалавек наркатычныя рэчывы. Навінка прызначаная для выяўлення найбольш распаўсюджаных наркотыкаў: марыхуаны, гераіну, опія, амфетамінаў. Набор тэст-палосак для розных відаў наркотыкаў каштуе 24 тысячы рублёў. Аптэкары пазіцыянуюць тавар, як "дапамогу для бацькоў, якім неабыякавы лёс іхніх дзяцей".
Нагадаем, сталіца Палесся з’яўляецца лідарам у Бресцкай вобласці па выяўленых злачынствах у сферы наркаабароту. Напрыклад, летась міліцыянты “накрылі” кропку продажу наркотыкаў у адной з пінскіх школаў. Акрамя таго, у горадзе і раёне выяўлена 394 чалавекі, хворых на ВІЧ (па Брэсцкай вобласці налічваецца 774 чалавек).