У пінскіх вёсках праблема з пітной вадой
Кожную вясну, калі з-за паводкі падымаюцца грунтовыя воды, у вёсках Пінскага раёна абвастраецца праблема з пітной вадой. Брудная вада цяпер у Чухаве, Пласкіні, Мокрай Дубраве, Вульцы-Гарадзішчанскай і іншых вёсках. Людзі штогод чысцяць калодзежы, аднак вада ў іх усё адно застаецца бруднай і мае непрыемны пах. Эколагі кажуць, што яна і не можа быць чыстай, бо калгасы ў глебу ўносяць шмат мінеральных угнаенняў і ядахімікатаў, якія потым трапляюць у ваду.
Паводле інфармацыі Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, нітратамі забруджана каля 60 прыродных крыніцаў і 15 тысяч вясковых студняў. Фактычнае ўтрыманне нітратаў перавышае максімальна дапушчальную норму ў 5-8 разоў. Ужыванне такой вады прыводзіць да захворвання нервовай і палавой сістэм.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск