У пінскім паветры павялічылася ўтрыманне фармальдэгіду
У пінскім паветры павялічылася ўтрыманне фармальдэгіду, паведамляе Пінскі гідраметэацэнтар. Зараз яно складае 1,4 МДК. Яшчэ ў жніўні ў горадзе было адносна чыстае паветра. Асноўнымі крыніцамі забруджвання былі вызначаны
прадпрыемствы цеплаэнергетыкі, дрэваапрацоўчай прамысловасці і
аўтатранспарт.