У Пінскім раёне бацька збіў сына аглобляю
У Пінскую гарадскую бальніцу на лячэнне быў дастаўлены 35-гадовы мужчына, жыхар Пінскага раёна. Вясковец быў непрытомны ад траўмаў і п’яны. Медыкі канстатавалі пераломы некалькіх рабрынаў, траўмы грудзіны, закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Як высветлілася пазней, пінчука збіў ягоны 62-гадовы бацька. Пасля таго, як п’яны сын у чарговы раз прыйшоў высвятляць адносіны, раз’юшаны пенсіянер узяў драўляную аглоблю і адхадзіў ёй выпівоху. Міліцыянты па факце збіцця распачалі крымінальную справу.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск