У Пінскім раёне будзе свой герб

У цэнтры гэтага шчыта месціцца залаты лук са срэбраным наканечнікам, а ніжэй галінка дуба з жалудамі.
 
Герб Пінскага раёна зацверджаны ўказам кіраўніка дзяржавы. Варта адзначыць, што ён прайшоў праз адборачны конкурс. Сімвалы і колеры на ім спалучаюць геральдычныя традыцыі Піншчыны і Брэстчыны.