У Пінскім раёне міліцыянта аштрафавалі за крадзёж кампутара
У Пінскім раёне раскрылі крадзёж кампутара ў вясковай школе.
Злодзея шукалі сярод грамадзянскага насельніцтва, а ім аказаўся міліцыянт. Падчас мінулых выбараў ён дзяжурыў на выбарчым участку ў вёсцы Грыўкавічы і, паводле словаў сведкаў, цікавіўся службовым кампутарам.
А ў ноч з 3 на 4 сакавіка, напярэдадні Дня міліцыі, праваахоўнік праз акно залез у будынак школы і скраў тэхніку.
Суд пакараў ужо былога міліцыянта штрафам у памеры 1 мільён 550 тысяч рублёў. Была ўлічаная яго першая судзімасць і супрацоўніцтва са следствам.
Вечерний Брест