У Пінскім раёне немаўлятка ўзнагародзілі грашовай прэміяй

На Піншчыне прэміяй узнагародзілі дзяўчынку, якая нарадзілася на міжнародны  Дзень міру. Акцыю праводзілі раённыя ўлады і Фонд міру. Усім дзецям, якія нарадзіліся 21 верасня, былі падрыхтаваныя каштоўныя падарункі і грашовыя ўзнагароды.  У Пінскім раёне ў гэты дзень нарадзіўся толькі адно немаўлятка - дзяўчынка з вёскі Плешчыцы. Ёй і дасталася грашовая прэмія ў памеры 150 тысяч рублёў, а таксама неабходныя для немаўляткі рэчы.