У Пінскім раёне пілуюць аварыйныя дрэвы
На Піншчыне дзейнічае праграма па зносе старых дрэваў, паведамляе аддзел архітэктуры пінскага райвыканкаму. Згодна з гэтай праграмай, сёлета неабходна знесці 376 аварыйных дрэваў у Пінскім раёне. На сённяшні дзень спілавана 261 дрэва, якое ў любы момант магло паваліцца. Ім на замену высадзілі больш за дзве з паловай тысячы маладых дрэваў і кустарнікаў.