У Пінскім раёне выдаюць прадукты ў крэдыт
Кіраўніцтва пінскага райспажыўсаюзу дазволіла сялянам браць прадукты харчавання ў беспрацэнтны крэдыт. Любы законапаслухмяны жыхар Пінскага раёну можа прыйсці ў сваю вясковую краму і ўзяць харчоў на суму ў 50 тысяч рублёў, а грошы заплаціць праз некаторы час. Для атрымання растэрміноўкі прадаўцу неабходна паказаць пашпарт з раённай прапіскай і запоўніць дакумент на адтэрміноўку плацяжу. Варта адзначыць, што пад “вексель” не трапляюць алкаголь і тытунёвыя вырабы.