У Пінскім раёне выявілі 124 пустыя хаты

Камісія па ўліку бяздоглядных будынкаў пры пінскім райвыканкаме апублікавала спіс са 124 дамоў, якія ставяцца на ўлік як бяздоглядныя. Лідэрам спісу стала вёска Церабень: там знойдзена 27 нічыйных хатаў. Цягам месяца пасля публікацыі зацікаўленыя асобы павінны звярнуцца ў райвыканкам і парупіцца пра лёс сваёй нерухомасці. У іншым разе дамы пачнуць зносіць.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск