У Пінскім раёне жанчына нарадзіла адразу трох дзяцей
Жыхарка вёскі Хойна, што ў Пінскім раёне, нарадзіла тройню, паведамляе тэлеканал “Вараг”. Роды адбываліся ў пінскай радзільні, і спецыялісты медустановы адзначылі, што апошнім разам такі выпадак быў у 2005 годзе. Варта адзначыць, што шчаслівую маму дома чакаюць яшчэ чацвёра дзетак. Кіраўніцтва райвыканкаму аператыўна адрэагавала на радасную падзею і запэўніла парадзіху, што яе сям’ю бясплатна забяспечаць жытлом.