У Пінскім раёне з’явяцца “Дошкі ганьбы” для п'яніцаў
Каб даць рады павальнаму п’янству, улады Пінскага раёну вырашылі размясціць інфармацыйныя дошкі з прозвішчамі пітушчых людзей, скандалістаў, самагоншчыкаў і нецвярозых кіроўцаў. Яны будуць месціцца ў самых людных месцах раёна: сельсаветах, крамах, клубах. Летась, у Пінскім раёне, 126 сялян былі прызнаны хворымі на алкагалізм і накіраваны на лячэнне ў наркалогію, яшчэ 26 чалавек адправілі ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП). 29 жыхароў раёну памерлі ад атручвання алкаголем.
Напрыклад, у памёрлага жыхара вёскі Парахонск утрыманне алкаголю ў крыві было больш за 7,1 праміле (смяротная доза 3,5 праміле). У гэтай жа вёсцы на 400 жыхароў у месяц толькі легальна прадаецца 40 скрыняў гарэлкі і “чарнілаў”. А калі дадаць яшчэ самагонку, карціна атрымоўваецца зусім жахлівая.