У Пінску абрынуўся архітэктурны помнік (фота)
У Пінску абрынуўся мур будынку, які з’яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры XIX стагоддзя.
Мясцовыя ўлады восем год таму закансервавалі пабудову і з той пары спрабавалі запэўніць Міністэрства культуры аб зносе старога дому. Аднак час узяў сваё, будынак разваліўся сам.
Дарэчы побач, месціцца яшчэ некалькі закансерваваных будынкаў, якія знаходзяцца ў такім жа гаротным стане. Выглядае на тое, што ў Пінску вырашылі ўвогуле не займацца рэстаўрацыяй старых будынкаў , а на вызваленых землях будаваць спаруды са шкла і бетону.
