У Пінску адбіткі пальцаў бяруць пагалоўна

Пінскія міліцыянты метадычна працягваюць збіраць адбіткі пальцаў у мясцовых жыхароў. Горад падзелены на сектары, і па месцы прапіскі позвамі ўсіх мужчын выклікаюць у міліцыю.
У позве ўказаны час выканання працэдуры, таму чэргаў амаль няма. Міліцэйскія эксперты кажуць, што на сённяшні дзень засталося “адкатаць” пальцы ў 10 тысяч пінчукоў.

Гэту інфармацыю Еўрарадыё пацвердзілі ў Пінскім ГАУС:

Міліцыянт
: “Ну так, ёсць такая справа. Гэтыя захады, вядома, не заўсёды прыносяць жаданы вынік. Бо ўсё роўна застаецца нейкі адсотак людзей, якія па розных прычынах не даходзяць да нас”.

Амаль усе выкліканыя пінчукі добраахвотна здаюць свае адбіткі. Адмовіліся гэта зрабіць не больш за дзясятак чалавек. Прычым зрабіць гэта даволі проста — трэба сказаць аб гэтым эксперту, які мажа фарбай пальцы.