У Пінску адбылася беларуска-шведская вечарына

Беларуска-шведская літаратурна-музычная вечарына адбылася ў Пінску ў межах Дзён культуры Швецыі. Падчас імпрэзы перад пінчукамі выступілі Барыс Пятровіч, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Марыйка Мартысевіч, Віталь Рыжкоў, Анка Упала.
Шведскі бок прадстаўлялі Агнета Плеель, Мацей Зарэмба, Азар Махлуян, Дзмітры Плакс, Яніна Арлоў. Творы шведскіх гасцей гучалі ў перакладзе на беларускую мову.

Адзначым, што шведска-беларускія літаратурныя чытанні ладзяцца ў Пінску ўжо дзевяты раз. І заўсёды з’яўляюцца значнай культурнай падзеяй у горадзе.


Андрэй Хадановіч падчас літаратурных чытанняў

Свае творы чытае Анка Упала


Таксама традыцыйныя літаратурныя чытаньні з удзелам беларускіх і шведскіх літаратараў адбыліся ў Мінску і Салігорску.