У Пінску адбыўся буйны крадзёж аргтэхнікі

У Пінску невядомы злачынца скраў 9 ноўтбукаў на суму каля 16 мільёнаў рублёў.
Як паведамляе аддзел інфармацыі Брэсцкага УУС, у пінскую міліцыю звярнуўся мясцовы прадпрымальнік с заявай аб крадзяжы.

Высветлілася, што ўначы невядомы разбіў шкло ўваходных дзвярэй офіса і забраў ноўтбукі і манітор кампутара. Агульная сума скрадзенага ацэнена пацярпелым блізу 16 мільёнаў рублёў. Распачатая крымінальная справа.